Астранаўт зняў з ілюмінатара МКС дзіўны зорны пейзаж
- 25.05.2015, 15:23
Амерыканскі астранаўт Тэры Віртс, які знаходзіцца на борце Міжнароднай касмічнай станцыі, апублікаваў новы ролік.
На ім ён паказаў звычайным зямлянам тое, што бачыць па начах з ілюмінатара свайго касмічнага дома, піша onliner.by.
У кароткім роліку можна ўбачыць абсалютна сюррэалістычны выгляд Зямлі, над якой МКС праносіцца з хуткасцю прыкладна 17000 міль на гадзіну. «Пейзаж» уключае ў сябе як мноства яркіх зорак, так і імклівых зменлівых агнёў на планеце.
Тэры Віртс знаходзіцца на борце МКС з лістапада 2014 года. Ён і ягоная каманда Expedition 43 павінны былі вярнуцца на Зямлю яшчэ 13 траўня, але праз тое, што беспілотны касмічны грузавік «Прагрэс М-25 М» не змог паспяхова састыкавацца з МКС, вяртанне амерыканцаў было перанесенае на чэрвень. Сам Тэры адрэагаваў на гэта аптымістычна, напісаўшы ў тым жа Twitter нататку: «Вельмі рады застацца!»
Улічваючы, што з ілюмінатара касмічнай станцыі можна любавацца такімі прыгажосцямі, гэта не дзіўна.
Крыху больш за тыдзень таму Тэры апублікаваў відэа яшчэ адной цікавай з'явы - паўднёвага ззяння над Аўстраліяй.