BE RU EN

Алігарх Шакуцін хоча збіраць беларускія трактары ў Пакістане

  • 25.05.2015, 12:35

«Амкадор» збіраецца адкрыць зборачную вытворчасць тэхнікі ў Пакістане.

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Савета дырэктараў ААТ Аляксандр Шакуцін, паведамляе БелТА.

На думку лукашэнкаўскага алігарха, у Пакістане ёсць магчымасці продажы не толькі дарожна-будаўнічай тэхнікі, але і сельскагаспадарчай, камунальнай. «Але мы сёння гаворым не толькі аб продажах машын, але і аб стварэнні зборачнай вытворчасці ў Пакістане. І ў нас ёсць добры партнёр, які гэтую ідэю падзяляе і гатовы выступіць з гэтага боку ўдзельнікам гэтага праекта. Гаворка ідзе пра зборку спецыяльных машын», - заявіў ён.

Некалькі гадоў таму з ініцыятывай выпускаць беларускія трактары ў Пакістане выcтупіў іншы лукашэнкаўскі алігарх Юрый Чыж. Ён планаваў будаўніцтва завода ў правінцыі Сінд, аднак пакуль далей размоў справа не пайшла.

Апошнія навіны