BE RU EN

Фінал «Еўравізіі» ўстанавіў рэкорд па ліку запісаў у Twitter

  • 25.05.2015, 11:51

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Twitter напісалі рэкордныя 6 млн. паведамленняў падчас абмеркавання фіналу «Еўравізіі-2015».

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Twitter у Расеі, які паступіў у «Газету.Ru».

Як адзначаецца, гэта на 1 млн. больш, чым летась.

Больш за ўсё запісаў падчас трансляцыі фінальнай часткі было прысвечана Швецыі, Гішпаніі, Расеі.

Максімальныя пікі актыўнасці карыстальнікаў у Twitter былі зафіксаваныя падчас выступаў Ніны Сублаці з Грузіі, Эдурне з Гішпаніі і Гая Себасціана з Аўстраліі.

Нагадаем, музычны конкурс сёлета выйграў Монс Зелмерлеў са Швецыі з песняй «Heroes».

Апошнія навіны