BE RU EN

Прэзідэнт Індыі наведае Беларусь

  • 25.05.2015, 11:30

Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы 2-4 чэрвеня наведае з візітам Беларусь.

Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці.

Кіраўнік індыйскай дыпламатычнай місіі ўважае «важным візіт, што мае адбыцца, і ўпэўнены, што паводле яго вынікаў атрымаецца дамагчыся дамоўленасцей, якія дазволяць выйсці на яшчэ больш высокі ўзровень узаемадачыненняў», паведамляе БелТА.

У красавіку 2015 Індыю наведаў з афіцыйным візітам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Апошнія навіны