BE RU EN

У Японіі адбыўся землятрус магнітудай 5,6

  • 25.05.2015, 10:47

Інфармацыі аб ахвярах або сур'ёзных разбурэннях у выніку землятрусу ў Японіі пакуль не паступала.

У рэгіёне Канта выспы Хансю (Японія) у ноч на панядзелак адбыўся землятрус магнітудай 5,6.

Пра гэта паведамляе выданне Japan Today са спасылкай на паведамленне Японскага метэаралагічнага агенцтва.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў прэфектуры Сайтама, ачаг залягаў на глыбіні 50 км, піша gordonua.com.

Праз землятрус ненадоўга быў спынены рух у метро Токіё, а таксама дзве ўзлётныя паласы ў аэрапорце Нарыта.

Адзначаецца, што пагрозы цунамі няма. Інфармацыі аб ахвярах або значных разбурэннях не паступала.

Апошнія навіны