BE RU EN

Аліна Талай перамагла на турніры ў Галандыі з асабістым рэкордам

  • 25.05.2015, 9:36

Беларуская лёгкаатлетка перамагла на турніры серыі IAAF World Challenge Meetings у галандскім Хенгела.

Аліна Талай перамагла ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі з асабістым рэкордам. Яна паказала час 12,70 секунды, палепшыўшы ранейшае асабістае дасягненне (12,71), якое яна мела на Алімпіядзе-2012 у Лондане, на адну сотую секунды, піша «Прессбол».

Беларуска апярэдзіла найбліжэйшую спаборніцу Сіндзі Раледэр з Нямеччыны (12,92) на 0,22 секунды.

Апошнія навіны