BE RU EN

У Пецярбургу «замінавалі» шэсць гандлёвых цэнтраў

  • 24.05.2015, 21:12

У Санкт-Пецярбургу эвакуявалі наведвальнікаў шасці гандлёва-забаўляльных цэнтраў праз ананімнае тэлефанаванне аб замінаванні.

Аб гэтым паведамляецца на сайце рэгіянальнай управы МНС, піша РБК.

Гаворка ідзе пра гандлёвыя комплексы «Кантынент» у Маскоўскім, Кіраўскім, Фрунзенскім і Прыморскім раёнах горада, «Занеўскі каскад» у Чырвонагвардзейскім раёне і ГЗК «Норд» у Выбаржскім. Паведамленне аб замінаванні паступіла а 18:45 паводле менскага часу, цяпер праводзіцца праверка будынкаў.

Апошнія навіны