BE RU EN

Герой фільма «Гульні розуму» нобэлеўскі лаўрэат Джон Нэш загінуў у ДТЗ

  • 24.05.2015, 19:55

Амэрыканскі матэматык, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі ў эканоміцы Джон Нэш і ягоная жонка Алісія Нэш загінулі ў аўтакатастрофе.

86-гадовы амэрыканскі матэматык, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі ў эканоміцы Джон Нэш загінуў у аўтакатастрофе ў Нью-Джэрсі.

Як паведамляе тэлеканал «Дождь», пра гэта піша Huffigton Post са спасылкай на прадстаўніка паліцыі Нью-Джэрсі.

У аварыю трапіла таксі, у якім ехаў Нэш. Ягоная жонка Алісія Нэш, якая была з ім у самаходзе, таксама загінула. Паводле звестак мясцовага выдання NJ.com, яны не былі прышпіленыя.

Джон Нэш стаў лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў эканоміцы ў 1994 годзе «за фундаментальны аналіз раўнавагі ў тэорыі некааперацыйных гульняў». Адзначаная была дысертацыйных праца Нэша аб тэорыі гульняў, напісаная ім у 1949 годзе.

Біяграфія Нэша стала базай сюжэту фільма «Гульні розуму». Расэл Кроў, які сыграў ролю навукоўца, напісаў у твітэры, што шакаваны загубай Нэша і ягонай жонкі.

Апошнія навіны