BE RU EN

У Парыжы фанат выбег на корт дзеля сэлфі з Фэдэрэрам

  • 24.05.2015, 18:35

Адзін з заўзятараў выбег на корт на Адкрытым чэмпіянаце Францыі ў тэнісе, каб зрабіць сэлфі са швайцарцам Роджэрам Фэдэрэрам.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

Заўзятар апынуўся на корце пасля заканчэння матчу першага кола, у якім Фэдэрэр гуляў з калумбійцам Алехандрам Фальям. Ён здолеў наблізіцца да швайцарскага тэнісіста, але праз некалькі сэкундаў служба бяспекі вывела фаната з корта, не дазволіўшы яму сфатаграфавацца са спартоўцам.

У нядзелю 24 траўня Фэдэрэр, пасеяны на «Ралан Гарос» пад другім нумарам, у трох сэтах падужаў Фалью (6:3), (6:3), (6:4).

«Ралан Гарос» - другі турнір сэрыі «Вялікага шалому» ў сэзоне. Агульны прызавы фонд спаборніцтваў складае 28 мільёнаў даляраў.

Апошнія навіны