BE RU EN

Пад Луганскам забіты верхавод баевікоў Мазгавы

  • 23.05.2015, 21:15

Машыну, у якой ехаў Мазгавы, абстралялі пры выездзе з Алчэўска.

Верхавод батальёна прарасейскіх тэрарыстаў «Прывід» Аляксей Мазгавы сканаў пасля цяжкага ранення ў выніку абстрэлу. Пра гэта паведамляе «Новая газета».

Разам з ім пад абстрэл патрапіла ягоная прэс-сакратарка Ганна. Вядома, што верхавода «Прывіду» і ягоную памочніцу абстралялі, калі яны былі ў аўтамабілі - выязджалі з Алчэўска ў Луганск. Ганна памерла на месцы, Мазгавы – праз 40 хвілін.

Інфармацыю аб гібелі Мазгавога пацвердзіў крамлёўскі тэлеканал Lifenews. Крамлёўскія прапагандысты сцвярджаюць, што забітыя таксама начальнік аховы Мазгавога і яшчэ два ахоўнікі.

У сакавіку Мазгавога спрабавалі падарваць з дапамогай трох самаробных выбуховых прылад без абалонак, якія заклалі на блокпосце на выездзе з Луганску. Тады баевіка даставілі ў Алчэўскую лякарню, дзе наклалі швы і аказалі меддапамогу.

Нагадаем, 1 студзеня прыхільнікамі верхавода тэрарыстаў «ЛНР» Ігара Платніцкага пад Луганскам быў ліквідаваны іншы верхавод тэрарыстаў Аляксандр Бядноў.

Апошнія навіны