Праз прарыў трубы ў Гомелі біў фантан вышынёй з пяціпавярховы дом
- 23.05.2015, 19:48
Учора падчас выпрабаванняў цеплавых сетак на праспекце Кастрычніка ў Гомелі прарвала трубу.
Здымкі фантана, які б'е з ліўневага калектара на праезнай частцы, з'явіліся ў Жывым Дзённіку гомелькі anonimusi. Гэта маляўнічае відовішча яна паспела зняць сёння на праспекце Кастрычніка. Са слоў аўтаркі здымкаў, слуп халоднай вады дасягаў вышыні пятага паверху.
У філіі «Гомельскія цеплавыя сеткі», якая належыць да «Гомельэнэрга», Onliner.by патлумачылі: акурат цяпер у раёне праводзяцца прафілактычныя работы. Падчас выпрабаванняў, якія праходзяць пад ціскам, сеткавая вада і прарвала трубу.
Цікавае з’явішча цешыла разявак нядоўга, ваду перакрылі. Пацярпелых няма. Цяпер трэба будзе замяніць спрацаваныя камунікацыі. Энэргетыкі кажуць, што, улічваючы спрацаванасць цепласетак, прарывы цеплатрасы - звычайная з'ява. Штогод іх здараецца пад 80.