BE RU EN

На фэсце ў Сілічах прадавалі партрэты Сталіна

  • 23.05.2015, 19:15

Гарналыжны цэнтр «Сілічы» правёў шашлычны фэст.

У Сілічах зладзілі «шашлычнае шоў», піша people.onliner.by. Акрамя шашлыка розных тыпаў, спадарожных прадуктаў і вадкасцяў на імпрэзе заўважаныя партрэты Сталіна.

Варта адзначыць, што гэта далёка не першы выпадак гераізацыі вусцішнага часу ў Беларусі.

Кубкі, футболкі, паштоўкі, медалікі з выявамі Сталіна, савецкім гербам або агітплакатамі перыядычна з'яўляюцца ў кіёсках, сувенірных аддзелах крам або на вакзалах.

Трапляюцца на сувенірнай прадукцыі і выявы сучасных палітычных дзеячаў. Апошнім часам на беларускіх гандлёвых вітрынах можна ўбачыць нават футболкі з Пуціным, якія папулярызуюць кіраўніка Расеі.

Апошнія навіны