BE RU EN

Нямеччына ўвядзе памежны кантроль на час саміту G7

  • 23.05.2015, 18:54

З 26 траўня да 15 чэрвеня ўводзіцца кантроль межаў ФРГ.

У сувязі з правядзеннем саміту «вялікай сямёркі» будзе адноўлены кантроль нямецкіх межаў з іншымі краінамі шэнгенскай зоны, інфармуе Deutsche Welle.

Сустрэча пройдзе 7-8 чэрвеня ў замку Эльман (Schloss Elmau) каля баварскага горада Гарміш-Партэнкірхен. Межы будуць кантралявацца з 26 траўня да 15 чэрвеня, паведамляе выданне Der Spiegel у пятніцу, 22 траўня, са спасылкай на звесткі паліцыі ФРГ. Адзначаецца, што кантроль будзе праводзіцца не паўсюдна.

Паліцыя Нямеччыны адзначае, што такія захады ў кантролі межаў ужо ўжываліся падчас правядзення Чэмпіянату свету ў футболе ў 2006 годзе, а таксама саміту «вялікай васьмёркі» ў Хайлігендаме ў 2007 годзе. Тады яны прынеслі станоўчы вынік.

Апошнія навіны