BE RU EN

«Ралан Гарос». Азаранка і Уільямс-малодшая могуць сустрэцца ўжо ў трэцім крузе

  • 23.05.2015, 14:29

У асноўнай сетцы жаночага адзіночнага разраду Адкрытага чэмпіянату Францыі беларускі тэніс будзе прадстаўляць толькі Вікторыя Азаранка

У першым крузе Азаранка сустрэнецца з Марыяй Тэрэзай Тора-Флор (132) з Іспаніі. Раней паміж сабой тэнісісткі не сустракаліся. Пераможца гэтага матчу ў другім крузе згуляе з лепшай у пары Люсі Градзецка (62, Чэхія) - Сайсай Чэнь (66, Кітай), піша БелаПАН.

У верхняй частцы турнірнай сеткі пасеяная і першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс. Ейная сустрэча з Азаранка можа адбыцца ўжо ў трэцім крузе.

У кваліфікацыі «Ралан Гарос» бралі ўдзел дзве беларускія тэнісісткі, але абедзве выбылі ў першым жа крузе. Аляксандра Сасновіч (125) саступіла Алівіі Рагоўска (196) з Аўстраліі - 2: 6, 3: 6, а Вольга Гаварцова (123) саступіла амерыканцы Алексе Глатч (184) - 2: 6, 6: 4, 6: 8. У выніку і Рагоўска, і Глатч патрапілі ў асноўную сетку.

Апошнія навіны