Журналісты знайшлі ў Лондане брата Кім Чэн Ына і адразу ж яго згубілі
- 23.05.2015, 13:46
Брат лідара КНДР Кім Чэн Ына Кім Чэн Чхоль на гэтым тыдні двойчы наведаў канцэрты Эрыка Клэптана ў Лондане, пасля чаго знік з поля зроку журналістаў.
Гэта першае публічнае з'яўленне Кім Чэн Чхоля пасля таго, як ягоны брат прыйшоў да ўлады ў канцы 2011 года, піша «Медуза».
Як перадае Yonhap, 23 траўня Кім Чэн Чхоль павінен быў сесці на самалёт да Масквы, каб потым адправіцца ў Пекін, а адтуль - у Пхеньян. Тым не менш, у спісе пасажыраў яго не аказалася. Няма слядоў Кім Чэн Чхоля і ў Пекіне. Дзе ён знаходзіцца, невядома.
BBC паведамляе, што Кім Чэн Чхоль прынамсі двойчы наведваў канцэрты Эрыка Клэптана да гэтага - у Нямеччыне ў 2006 годзе і ў 2011 годзе ў Сінгапуры.
Кім Чэн Ын атрымаў у спадчыну кіраўніцтва Паўночнай Карэяй паводле жадання бацькі - Кім Чэн Іра. Самы старэйшы сын знаходзіўся ў няласцы ў былога лідара КНДР праз спробу трапіць у японскі Дзіснэйлэнд па фальшывым пашпарце. Ён меркаваў,што Кім Чэн Чхоль занадта «падобны да дзяўчынкі» для таго, каб кіраваць краінай.