BE RU EN

ЗША размесцяць на Алясцы элементы сістэмы ПРА

  • 23.05.2015, 11:07

Злучаныя Штаты рыхтуюцца разгарнуць на Алясцы элементы сістэмы супрацьракетнай абароны.

Як паведамляецца на сайце міністэрства абароны ЗША, з 2020 года на паўвыспе будзе размяшчацца радарная ўстаноўка далёкага дзеяння для ранняга выяўлення ракет супраціўніка.

Імаверна, яе ўсталююць на базе вайскова-паветраных сілаў у цэнтры паўночнага амерыканскага штата. Канчатковая пастанова аб разгортванні ПРА будзе прымацца пасля праверак бяспекі праекта і яго ўплыву на навакольнае асяроддзе, перадае Deutsche Welle.

Амерыканскія вайскоўцы паведамлялі ў сакавіку 2015 года, радарная ўстаноўка неабходная для адлюстравання магчымых ракетных удараў з Ірана і Паўночнай Карэі. Выдаткі на яе стварэнне і размяшчэнне складуць трохі менш за мільярд даляраў. У конкурсе на рэалізацыю праекта бяруць удзел такія кампаніі, як Raytheon, Boeing і Lockheed Martin.

Апошнія навіны