BE RU EN

Міністарка фінансаў Украіны паставіла расейскіх журналістаў на месца

  • 23.05.2015, 10:18

Міністарка фінансаў Украіны Наталля Ярэська адмовіла расейскім журналістам, якія запатрабавалі ад яе рабіць даклад на расейскай мове.

Інцыдэнт адбыўся на саміце "Усходняга партнёрства" у Рызе, піша obozrevatel.com.

Сваю адмову міністарка фінансаў патлумачыла няведаннем расейскай мовы і працягнула далейшы свой выступ з дакладам на ангельскай мове.

"Я не размаўляю па-расейску", - аргументавала сваю адмову Наталля Ярэська.

Апошнія навіны