BE RU EN

Расстат: Падзенне даходаў расейцаў паскараецца

  • 22.05.2015, 21:58

Рэальныя даходы расейцаў у красавіку ўпалі на 4% у гадавым вылічэнні.

Паказчык зніжаецца шосты месяц запар: апошні раз яго прырост адзначаўся ў кастрычніку 2014 года, паведамляе BBC са спасылкай на даклад Расстата.

Пры гэтым адбываецца паскарэнне скарачэння рэальных даходаў расейцаў з кожным месяцам. Калі ў студзені 2015 рэальныя даходы расейцаў скараціліся ў гадавым вылічэнні на 0,8%, то ў лютым ужо - на 1,6%, у сакавіку - на 1,8%.

У 2014 годзе даходы знізіліся на 0,8% у рэальным выяўленні ў параўнанні з 2013 годам. У 2013 годзе быў зафіксаваны рост на 4%.

Апошнія навіны