BE RU EN

Малдова і Румынія створаць супольны міратворчы батальён

  • 22.05.2015, 19:03

Міратворчы батальён стане новым этапам умацавання вайскова-палітычных сувязяў дзвюх краін.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на сайт мінабароны Малдовы.

"Досвед румынскага войска ў шматнацыянальных вучэннях і місіях можа быць выкарыстаны і для развіцця двухбаковых стасункаў краін і супольнага ўдзелу ў міратворчых місіях ААН і ЕЗ", - гаворыцца ў паведамленні.

Не выключаецца таксама ўключэнне ў склад міжнароднага батальёна вайскоўцаў Польшчы і Украіны.

Таксама прынятая пастанова аб пашырэнні супрацоўніцтва ў супольнай падрыхтоўцы войскаў, улічваючы станоўчы досвед нядаўніх манеўраў на румынскім палігоне Смэрдан, дзе праходзілі вучэнні з удзелам падраздзяленняў Вялікай Брытаніі, ЗША, Малдовы і Румыніі.

Апошнія навіны