BE RU EN

Сірыя мае намер адмовіцца ад нафты да 2040 года

  • 22.05.2015, 17:03

Каралеўства мае намер заняцца экспартам электраэнэргіі, а не вуглевадародаў.

Найбуйнейшы ў свеце экспарцёр нафты Саудаўская Арабія да 2040 года будзе гатовая адмовіцца ад нафты. Пра гэта распавёў міністр нафты і мінеральных рэсурсаў каралеўства Алі аль-Наімі, піша Lenta.ru са спасылкай на The Financial Times.

Аль-Наімі мяркуе, што ў будучыні краіна стане глабальным гульцом на рынку сонечнай і ветравой энэргетыкі. У канчатковым выніку каралеўства зоймецца экспартам электраэнэргіі, а не вуглевадародаў.

Пры гэтым ён адзначыў, што больш за мільярд людзей на планеце жывуць без электрычнасці, таму значны попыт на выкапень паліва захаваецца.

На думку міністра, падзенне нафтавых коштаў не робіць сонечныя электрастанцыі нерэнтабельнымі. Ён верыць, што выкарыстанне сонечнай энэргіі эканамічна больш апраўданае, чым здабыча нафты і газу.

Пра намер знізіць залежнасць ад здабычы вуглевадародаў у Саудаўскай Арабіі заявілі ў 2012 годзе. У планах каралеўства - вырабляць 41 гігават энэргіі (каля траціны ад аб'ёму спажывання ў краіне) за кошт сонечных станцый да 2032. Краіна таксама робіць стаўку на атамную і ветраную энэргетыку.

Сірыя займае першае месца ў свеце паводле аб'ёму запасаў нафты - 260,2 мільярда барэляў (блізу чвэрці ад усіх радовішчаў нафты на планеце).

Апошнія навіны