BE RU EN

У суботы школьнікаў будуць вазіць у Хатынь

  • 22.05.2015, 15:58

Лукашэнка падтрымаў прапанову ўнесці ў школьную праграму наведванне значных месцаў краіны.

Пра гэта ён заявіў сёння, выступаючы на з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ФПБ і Міністэрства адукацыі ўнеслі добрую прапанову ўключыць у школьную праграму абавязковае наведванне значных месцаў Беларусі. «Гэтым трэба займацца, гэта частка патрыятычнага выхавання», - падкрэсліў ён і нагадаў, што падобны досвед быў у Савецкім Саюзе, аднак цяпер яго пачалі забываць.

Кіраўнік прапанаваў арганізоўваць паездкі ў тым ліку ў шосты школьны дзень - суботу. Ён таксама запатрабаваў захаваць сацыяльныя аб'екты, замацаваныя за прадпрыемствамі. «Прадпрыемствы не павінны скідаць сацыяльныя аб'екты і сацыяльную сферу. Гэта мой прынцып. Нармальны кіраўнік ніколі ні санаторый, ні спартыўны аб'ект нікуды перадаваць не будзе», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны