BE RU EN

Названы самыя дарагія гарады ЕЗ

  • 22.05.2015, 15:23

Самы высокі паказчык ВУП на аднаго жыхара ў Еўропе - у Лондане.

Лондан стаўся лідарам сярод гарадоў Еўрапейскага Звязу паводле самага высокага паказчыку ВУП на аднаго жыхара. Гэта вынікае з падлікаў Статыстычнага бюро Еўрапейскага Звязу (Еўрастата), піша УНІАН.

Паказчык ВУП на аднаго жыхара Лондана складае 325% параўнальна з сярэднім паказчыкам у Еўразвязе. Таксама ў пяцёрку найбольш багатых гарадоў рэгіёну Еўрастат уключыў Люксембург (258%), Брусэль (207%), Гамбург (195%) і Гронінгэн (187%). Акрамя таго, у ліку лідараў апынуліся Браціслава (184%), Стакгольм (179%), Іль-дэ-Франс (175%) ды Прага (173%).

У апошняй пяцёрцы рэгіёнаў краін Еўразвязу паводле ВУП на душу насельніцтва апынуліся адзін французскі (27%), тры балгарскія (30%, 31% і 32%) і адзін румынскі (34%) рэгіёны.

Апошнія навіны