BE RU EN

Дэвід Кэмеран мае намер абмеркаваць рэфармаванне Еўразвязу

  • 22.05.2015, 14:54

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі заявіў, што абмяркуе сёння з іншымі лідарамі краін ЕЗ планы рэфармавання звязу.

Прыбыўшы на саміт ЕЗ у сталіцу Латвіі, Дэвід Кэмеран падкрэсліў, што перамовы, хутчэй за ўсё, не будуць лёгкімі, паведамляе руская служба BBC.

У Рызе напярэдадні адкрыўся саміт Еўрапейскага звязу з удзелам шасці былых савецкіх рэспублік.

Двухдзённая сустрэча праходзіць у рамках праграмы ЕЗ «Усходняга партнёрства», нацэленай на інтэграцыю краін былога СССР у агульнаеўрапейскую палітычную і эканамічную прастору.

Апошнія навіны