BE RU EN

Levi's паказала самыя старыя ў свеце джынсы

  • 22.05.2015, 14:19

На заклёпках джынсаў выбітая дата 20 траўня 1873 года.

Кампанія Levi Strauss&Co, адзначаючы выпуск культавай мадэлі джынсаў 501, прэзентавала самыя старыя джынсы New Nevada jeans. Мадэль вырабленая як мяркуецца, у 1873 годзе. Інфармацыя пра гэта размешчаная ў адкрытым карпаратыўным блогу на сайце кампаніі.

Джынсы мадэлі New Nevada jeans з'явіліся на дзесяцігоддзе раней, чым мадэль 501 ад Levi's і ўважаюцца ледзь не прабацькамі ўсіх сучасных джынсаў. Мяркуецца, што іх насілі шахцёры, так як «артэфакт» быў знойдзены непадалёк гарадка шахцёраў у Невадзе, ЗША, піша "Корреспондент".

Як адзначае прэзідэнт кампаніі Джэймс Кэрлі, гэтыя джынсы сталі выдатным довадам якасці прадукцыі кампаніі. Праз больш чым сто гадоў тканіна джынсаў практычна цалкам захавалася.

Апошнія навіны