Фотафакт: У Баранавічах адначасова з ландышамі растуць падбярозавікі
- 22.05.2015, 14:16
Змены беларускага клімату прывялі да прыроднага феномену.
Фота незвычайнага «ўраджаю» з навакольных лясоў даслаў у рэдакцыю чытач charter97.org.
«З надвор'ем відавочна нешта не тое. Гэта сёння знайшлі у гаі. Для падбярозавікаў яшчэ не час!», - піша ён.
Сезон падбярозавікаў сапраўды пачынаецца з ліпеня, а ландышы звычайна квітнеюць ў пачатку траўня.