BE RU EN

Шчоткіна не заўважыла сацыяльнай напружанасці

  • 22.05.2015, 12:19

Міністарка працы і сацыяльнай абароны мяркуе, што ў Беларусі няма сацыяльнай напружанасці.

Пра гэта Марыяна Шчоткіна заявіла напярэдадні VII з'езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, піша БелаПАН.

«Але мы выдатна разумеем, што калі сёння колькасць вакансій меншая за колькасць беспрацоўных, то натуральна для чалавека трэба ствараць магчымасці», - адзначыла міністр.

З ейных слоў, з боку дзяржавы абавязкова павінны быць захады падтрымкі. Да прыкладу, апераджальнае перанавучанне.

«Калі ў наймальніка маюцца быць скарачэння, ён у абавязковым парадку за два месяцы папярэджвае пра гэта работніка і органы сацыяльнай абароны, і мы займаемся разам з наймальнікам ягоным перанавучаннем. Нельга сёння проста ўзяць чалавека і звольніць, не папярэдзіўшы і не выплаціўшы пэўны бонус», - сказала Шчоткіна.

У той жа час, з ейных слоў, сёння патрэбная вельмі вялікая актыўнасць самога чалавека. Напрыклад, дыстанцыйная праца, прадпрымальніцкая і рамеснецкая дзейнасць.

«Калі няпоўная занятасць, то ў гэты час чалавек можа працаваць паводле грамадзянска-працоўнай дамове. Ён можа працаваць на поўную стаўку там, дзе ён аформлены па сумяшчальніцтву. Сёння не абмежавана колькасць наймальнікаў, у якіх можа працаваць чалавек, таму магчымасці сёння ёсць», - адзначыла міністр.

Апошнія навіны