BE RU EN

У Рызе пачалося пленарнае пасяджэнне саміту «Усходняга партнёрства»

  • 22.05.2015, 11:18

У пасяджэнні бяруць удзел лідары краін - сябраў ЕЗ, кіраўніцтва Еўразвязу і прадстаўнікі Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Азербайджана і Беларусі.

Як паведамляе карэспандэнт агенцтва «Интерфакс-Украина», прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прыбыў на сустрэчу апошнім, яго, як і іншых гасцей, сустракалі прэм'ер Латвіі Лаймдота Страуюма, прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск і прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

Чакаецца, што паводле вынікаў сустрэчы будзе прынятая сумесная заява, таксама запланаваная выніковая прэс-канферэнцыя.

Каля Рыжскай нацыянальнай бібліятэкі, у будынку, дзе праходзіць саміт, некалькі дзесяткаў украінскіх грамадзянскіх актывістаў праводзяць акцыю ў падтрымку еўраінтэграцыйных памкненняў Украіны і супраць дзеянняў Расеі.

Нагадаем, Беларусь на саміце прадстаўляе міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Апошнія навіны