BE RU EN

Яцанюк: Пуцін не будзе разгортваць наступ да 29 чэрвеня

  • 22.05.2015, 10:59

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк даў прагноз наконт вайсковых дзеянняў прэзідэнта РФ ва Украіне.

Яцанюк сумняваецца, што Пуцін пойдзе на эскалацыю канфлікту з Украінай да дня перагляду Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да Расеі - 29 чэрвеня.

Пра гэта Яцанюк заявіў у інтэрв'ю брытанскаму выданню Financial Times, паведамляе «Апостроф».

«Гэта ўсё залежыць ад графіка. Я не чакаю, што Пуцін будзе наступаць да 29 чэрвеня, перш чым ЕЗ павінен прыняць пастанову аб пралангацыі санкцый. Але шанцы на новы наступ вельмі, вельмі высокія», - адзначыў ён.

Пры гэтым ён заклікаў Еўразвяз не баяцца Расеі.

«Гэта Расея павінна баяцца вас, кожнага з нас. Не палохайцеся слова пашырэнне. Калі нас больш, мы мацнейшыя, больш паспяховыя, атрымліваюць больш магчымасцяў, усе нашыя народы», - адзначыў украінскі прэм'ер.

Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што летам Украіну можа чакаць новы наступ з боку прарасейскіх сілаў. Прэзідэнт Украіны таксама распавёў, што не давярае свайму расейскаму калегу Уладзіміру Пуціну.

Апошнія навіны