BE RU EN

Макей на саміце ў Рызе ігнаруе прэсу

  • 22.05.2015, 10:26

Прадстаўнік Беларусі на саміце «Усходняга партнёрства» ў Рызе не хоча кантактаваць з журналістамі.

Перад пачаткам сённяшняга пасяджэння лідары Еўразвязу і дзяржаў-партнёраў маюць магчымасць звярнуцца да прэсы, выказаць свае чаканні ад саміту.

Прадстаўнік Беларусі Уладзімір Макей такую магчымасць праігнараваў, ён павітаўся з арганізатарамі саміту і прайшоў міма шэрагаў журналістаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Чакаецца, што ён дасць асобную прэс-канферэнцыю для беларускіх журналістаў, акрэдытаваных на саміце.

Тым часам, кіраўніца замежнай палітыкі Еўразвязу Федэрыка Магерыні назвала цяперашні саміт «новай эрай партнёрства».

«Я спадзяюся, што гэта будзе добры дзень для Еўразвязу і для ўсіх шасці краін-партнёраў. Мы маем нармальныя працоўныя стасункі з нашымі партнёрамі; магчыма, не сенсацыйныя, але плённыя», - заявіла яна перад пачаткам пасяджэння.

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандэр Стуб заявіў, што ў парадку дня сённяшняга саміту пытанні палягчэння візавага рэжыму і эканамічнага супрацоўніцтва. З ягоных слоў, Украіна і Грузія блізкія да бязвізавага рэжыму.

Апошнія навіны