BE RU EN

Прэм'ер Фінляндыі: Тэмы Крыма на саміце ў Рызе пазбегнуць нельга

  • 22.05.2015, 9:50

У выніковай дэкларацыі саміту «Усходняга партнёрства» ў тым ці іншым выглядзе будзе закранутая тэма Крыма.

Пра гэта, як паведамляе РІА «Новости», распавёў прэм'ер Фінляндыі Аляксандэр Стуб.

«Мы абмяркоўваем гэтае пытанне. Нельга, прыехаўшы на саміт «Усходняга партнёрства», пазбегнуць абмеркавання гэтай тэмы», - сказаў ён.

Нагадаем, Беларусь і Арменія не падпісалі выніковую заяву саміту «Усходняга партнёрства», бо ў ёй была фраза аб акупацыі Крыма. Афіцыйны Менск на саміце прадстаўляе міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Апошнія навіны