BE RU EN

Apple выпадкова паказала на сваім сайце неанансаваны iPhone

  • 21.05.2015, 20:33

Уважлівыя карыстальнікі заўважылі на рэкламнай старонцы прадукту яшчэ не анансаваны iPhone.

Пазаўчора кампанія Apple абвясціла аб мадэрнізацыі 15-цалевых MacBook Pro і 27-цалёвага iMac, а таксама прэзентавала док-станцыю для iPhone з конэктарам Lightning. Сёння ўважлівыя карыстальнікі заўважылі на рэкламнай старонцы прадукту яшчэ не анансаваны iPhone, піша onliner.by.

Калі прыгледзецца да выяваў, на якіх дэманструюцца перавагі док-станцыі, то можна ўбачыць смартфон, вонкава ідэнтычны iPhone 5c, але са сканарам Touch ID замест звычайнай кнопкі «Дадому».

Апошнія навіны