BE RU EN

«Світанак» пра цішоткі «I'm Bulbash»: Мы нікога не хацелі пакрыўдзіць

  • 21.05.2015, 16:01

Беларускі вытворца трыкатажу «Світанак» выпусціў футболкі, на якіх намаляваны вусач у капелюшы з подпісамі: «I'm Bulbash» і «I like bulba».

Гэты факт выклікаў шырокае абурэнне. Многія ўбачылі ў такіх надпісах выразную непавагу да саміх сябе. І сапраўды, дзіўна прадставіць украінскую цішотку «I'm khakhol» або расейскую «I'm maskal», піша «Наша нiва».

«Перад тым, як гэтыя футболкі выпускаць, мы правялі апытанне на пашыранай мастацка-тэхнічнай радзе, дзе ўдзельнічалі гандлёвыя арганізацыі з Беларусі і Расеі, якія закупляюць наш тавар. На такіх мерапрыемствах калегіяльна прымаецца пастанова аб запуску той ці іншай мадэлі, - сказаў в.а. дырэктара ААТ «Зара» Аляксандр Рубанцаў. - Але, калі людзі думаюць, што гэта выглядае не надта карэктна, то скажу, што больш такіх цішотак мы не вырабляем.

Мы імкнёмся працаваць у рамках заканадаўства, і так, каб задаволіць нашых спажыўцоў. На ўсякія заўвагі рэагуем аператыўна, і мы ні ў якім разе не хацелі нікога пакрыўдзіць».

Апошнія навіны