BE RU EN

Ангела Мэркель: Вяртанне да «Вялікай васьмёркі» немагчымае

  • 21.05.2015, 12:25

Вяртанне да фармату самітаў G8 немагчымае, пакуль Расея прадаўжае парушаць міжнародныя правы на Украіне.

Пра гэта заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, паведамляе руская служба BBC.

«Развіццё падзей на Украіне - тая прычына, чаму мы сустракаемся ў Эльмау ў якасці «Групы сямі», а не «Групы васьмі», - сказала яна падчас выступу ў Бундэстагу.

З яе слоў, «Вялікая сямёрка» ўяўляе сабой супольнасць адзіных каштоўнасцяў, сярод якіх - дэмакратыя і вяршэнства закона, і дзеянні Расеі на Украіне пакуль не адпавядаюць ім.

У сакавіку 2014 года лідары ЗША, Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Японіі, Італіі і Канады сумесна з кіраўніцтвам ЕЗ упершыню з 1996 года сустрэліся на саміце без Расеі праз анэксію Крыма.

У красавіку гэтага года кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер ад імя міністраў замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» выказаў надзею на тое, што G7 зноў зможа ператварыцца ў «Вялікую васьмёрку», калі Масква будзе спрыяць устанаўленню міру на Украіне.

Апошнія навіны