BE RU EN

«Сантэхнік» і «працаўніца ЖКГ» у Менску шукалі працу і заробак

  • 2.05.2015, 20:49

Пэрфоманс, прысвечаны рабскаму дэкрэту №3 прайшоў у Менску.

Пра гэта сайту charter97.org распавялі жыхары горада.

Супраць скандальнага дэкрэта гэтым разам «пратэставалі» помнікі сантэхніку і працаўніцы ЖКГ, якія знаходзяцца ў дварах на вуліцах Карастаянавай і Караля ў Менску. «Забралі працу, назвалі «дармаедам» - дзякуй дэкрэту №3» і «Дзе мая праца? Дзе мой заробак? Як карміць сям'ю?» - абвяшчалі надпісы на шыльдачках, якія яны «трымалі» ў руках.

«Пратэст быў выкліканы чарговай непрадуманай пастановай улад, а таксама няўмелай эканамічнай палітыкай, у выніку якой паралельна з прыняццем рабскага закону праходзяць масавыя скарачэнні, а выпускнікі ВНУ не могуць знайсці працу паводле спецыяльнасці і вымушаныя шукаць працу дворнікамі», - патлумачылі сэнс акцыі яе арганізатары.

Апошнія навіны