BE RU EN

Расейскіх байкераў у Грузіі прымусілі зрэзаць георгіеўскія стужкі

  • 2.05.2015, 17:35

Грузіны забаранілі байкерам з Расеі вывешваць георгіеўскія стужачкі.

Удзельнікі арганізацыі "Свабодная зона" вымусілі расейскіх байкераў зрэзаць са сваіх матацыклаў георгіеўскія стужачкі. Пра гэта распавёў адзін з актывістаў Фарнаоза Чкадуа, піша Грузія Online.

"Прымусілі іх парэзаць стужкі ўласнымі нажамі, і забаранілі ім выкарыстанне гэтых стужак на тэрыторыі Грузіі", - паведаміў Чкадуа.

Выданне адзначае, што сярод тых, хто прымусіў расейскіх байкераў зрэзаць стужачкі, быў Іраклій Кантарыя - унук легендарнага Мэлітона Кантарыя - аднаго з тых, хто паставіў над Рэйхстагам Сцяг Перамогі.

Паведамляецца, што ў Грузію накіроўваецца яшчэ адна група расейскіх байкераў з Тамбова, чыё прыбыццё намечанае на 9 траўня.

Нагадаем, Літва, Польшча і Чэхія забаранілі расейскім байкерам з клуба "Начныя ваўкі" уязджаць на тэрыторыю сваіх краін. Акрамя таго, Нямеччына пазбавіла ўязных віз лідараў мотаклуба "Хірурга".

Апошнія навіны