BE RU EN

Навукоўцы высветлілі, як асяроддзе ўплывае на прыняцце рызыкоўных пастаноў

  • 19.05.2015, 18:03

Пры развязанні пытанняў рызыкаваць ці не чалавек схільны арыентавацца на выбар людзей, што побач

Група даследчыкаў высветліла, што на працэс прыняцця пастаноў чалавекам, асабліва калі гэта тычыцца якіх-небудзь рызыкоўных акцый, напрост уплываюць пастановы людзей вакол яго, піша korrespondent.net.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Nature Neuroscience.

Да такіх высноў навукоўцы прыйшлі падчас экспэрыменту. Выбарцы з 70 чалавек прапанавалі згуляць у азартную гульню з двума магчымымі варыянтамі выбару. Першы прынясе невялікае ўзнагароджанне, але з вялікай імавернасцю, а другі абяцаў большы здабытак, але з меншым адсоткам на поспех.

У выніку высветлілася, што на прынятую пастанову наўпрост уплываў той выбар, які быў раней зроблены іншымі ўдзельнікамі экспэрыменту. У пацверджанне гэтай гіпотэзы пры дапамозе МРТ навукоўцы адзначылі актывацыю вентрамедальнай прэфрантальнай кары ва ўдзельнікаў. Гэтая зона адказвае за ацэньванне пастаноў чалавека.

Цікава, што гэты псіхалагічны феномен распаўсюджваецца выключна на чалавека. У выпадках, калі ўдзельніку распавесці аб аналагічным выбары, раней зробленым кампутарам, эфект не назіраўся.

Апошнія навіны