BE RU EN

Менскі канфіскат прадае рэкордна дарагі Rolls-Royce

  • 19.05.2015, 17:51

Стартавы кошт - 235000 даляраў.

У менскім гандлёвым доме «Усходні», які займаецца продажам канфіскаваных тавараў, выставілі на продаж канфіскаваны Rolls-Royce Wraith 2013 выпуску. Машына для Беларусі вельмі эксклюзіўная: да гэтага на нашых вуліцах не было заўважана ніводнай такой мадэлі. Стартавы кошт аўтамабіля - 3,3 мільярда рублёў (235 000 даляраў паводле цяперашняга курсу). Аўкцыён пройдзе 29 траўня, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

МЕНСКІМ канфіскатам прададзены рэкордна ДАРАГІ ROLLS-ROYCE. ФОТА: KONFISKAT.BY.

Дарэчы, яшчэ адзін Rolls-Royce белага колеру нядаўна арыштавалі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Машыну ацанілі ў 200 000 даляраў. Акрамя таго, да гэтага часу не прадалі яшчэ адзін дарагі аўтамабіль Lamborghini Gallardo 2008 года выпуску. Яго стартавы кошт - 146 000 даляраў.

ROLLS-ROYCE WRAITH. ФОТА вытворцаў.

Апошнія навіны