BE RU EN

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 10 тон сыру

  • 19.05.2015, 12:43

Кіраванне Рассельгаснагляду Калінінградскай вобласці вярнула ў Беларусь 10 тон сыру сумніўнага паходжання.

Як паведаміла прэс-служба ўпраўлення, партыя сыру ўвозілася праз пункт пропуску Чарнышэўскага на расейска-літоўскай мяжы, праз якую ў рэгіён ідзе транзіт тавараў з Беларусі.

На партыю не было прадстаўлена ветэрынарна-суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне і бяспеку тавару. У выніку 10 тон сыру неўстаноўленага паходжання і бяспекі вернутыя пастаўшчыку ў Беларусь.

Нагадваем, што раней Рассельгаснагляд скардзіўся на вялікую колькасць кантрабанднай прадукцыі з Беларусі.

Апошнія навіны