BE RU EN

У Японіі вырасцілі самую важкую ягаду суніцы

  • 18.05.2015, 21:51

Дасягненне ўжо занесенае ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Японскі фермер Кодзі Накаа з горада Фукуока вырасціў самую важкую ў свеце ягаду суніцы, паведамляе Коррэспондент са спасылкай на The Economic Times.

Вага ягады складае 250 грамаў, вышыня - блізу 8 сантымэтраў, а шырыня - 12 сантымэтраў. Гэтае дасягненне ўжо патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Японец знайшоў рэкордна вялікую суніцу падчас збору ўраджаю. Як тлумачыць выданне, такая мутацыя магчымая з шэрагу прычын, напрыклад, калі прымаразкі адбіваюцца на квецені суніцы, і ягады зрастаюцца ў адну.

Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў 1983 годзе ў Вялікабрытаніі. Тады здалелі вырасціць ягаду суніцы вагой 231 грам.

Апошнія навіны