BE RU EN

НЗ на МАЗе: аднаму з працаўнікоў станком адрэзала частку нагі

  • 18.05.2015, 15:06

На Менскім аўтамабільным заводзе адбылося надзвычайнае здарэнне.

Аднаму з работнікаў прэсам адрэзала частку правай нагі. Пра гэта tut.by распавяла крыніца на прадпрыемстве. Факт ускосна пацвердзілі і ў адміністрацыі завода.

Як стала вядома, рамонтнік 1977 года нараджэння збіраўся рамантаваць абсталяванне ў кавальска-нарыхтоўчым цэху МАЗа. Калі ён прыступіў да працы, прэс аднаго са станкоў упаў яму на нагу. У выніку мужчына пазбавіўся часткі ніжняй канечнасці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай няшчаснага выпадку стала парушэнне тэхнікі бяспекі. На месца надзвычайнага здарэння прыбылі супрацоўнікі «хуткай» і МНС.

Найбліжэйшым часам сітуацыю абяцалі пракаментаваць у Следчым камітэце.

Апошнія навіны