BE RU EN

«Нафтагаз» перавёў «Газпраму» яшчэ $32 мільёны

  • 18.05.2015, 12:21

НАК «Нафтагаз Украіны» 14 траўня пералічыў «Газпраму» яшчэ $32 млн. у якасці перадаплаты за пастаўкі газу.

З улікам гэтай сумы, у траўні ўкраінская кампанія пералічыла Расеі за пастаўкі газу $102 млн., піша «Лiга.нет».

Нагадаем, 5 траўня «Нафтагаз» пералічыў «Газпраму» $40 млн. перадаплаты, 13 траўня - яшчэ $30 млн. 1 красавіка «Нафтагаз» і «Газпрам» падпісалі трохмесячны кантракт на пастаўку расейскага газу ва Украіну коштам $248 за тыс. кубаметраў. Са слоў міністра энэргетыкі Уладзіміра Дземчышына, кошт еўрапейскага газу для Украіны на той момант складаў блізу $270-280 за тыс. кубаметраў. Пры гэтым міністр заявіў, што Украіна працягне закупкі газу на еўрапейскім рынку, нягледзячы на зніжэнне кошту на расейскае паліва. Аднак ужо ў першы тыдзень красавіка Украіна скараціла сутачны аб'ём імпарту прыроднага газу з Вугоршчыны больш чым у 6 разоў.

Апошнія навіны