BE RU EN

Цягнік Менск - Маладзечна затрымаўся на гадзіну праз абрыў сеткі

  • 17.05.2015, 15:37

Абрыў кантактнай сеткі 17 траўня стаў прычынай вымушанага прыпынку электрацягніка рэгіянальных ліній эканомкласа рэйсам Менск - Маладзечна.

Цягнік, які выехаў з Менска а 09:52, зрабіў прыпынак паблізу станцыі Анусіна, паведаміў БелаПАН адзін з пасажыраў. Вымушаная стаянка доўжылася блізу гадзіны. Цягнік да канчатковай станцыі буксавалі пры дапамозе цеплавоза.

Былі затрыманыя і некаторыя цягнікі адпраўленнем са станцыі Маладзечна. Яны чакалі затрыманых у шляху транзітных пасажыраў, якія рухаліся з Менска ў Маладзечна электрацягніком.

Апошнія навіны