BE RU EN

Пад Луганскам затрыманыя расейскія вайскоўцы

  • 17.05.2015, 13:55

Штаб антытэрарыстычнай аперацыі пацвярджае факт затрымання ў Луганскай вобласці дваіх расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер АТА Андрэй Лысенка, "Украінскія навіны".

"Сапраўды, ёсць такая інфармацыя аб затрыманні 2 расейскіх вайскоўцаў", - сказаў Лысенка, пракаментаваўшы такім чынам інфармацыю аб затрыманні батальёнам "Айдар" дваіх супрацоўнікаў Галоўнай разведвальнай ўправы Расеі.

Са слоў Лысенка, з затрыманымі працуюць аператыўныя органы.

Раней валанцёр Юрый Касьянаў паведамляў, што два вайскоўца расейскай дыверсійна-разведвальнай групы патрапілі ў палон.

Апошнія навіны