BE RU EN

Енс Столтэнберг: NATO і ЕЗ трэба ўзмацніць супрацоўніцтва ў барацьбе з «гібрыднымі» войнамі

  • 14.05.2015, 16:21

Паўночна-атлантычнаму Альянсу і Еўрапейскаму Звязу варта ўзмацніць супрацоўніцтва ў барацьбе з гібрыднымі тыпамі вядзення вайны.

Пра гэта генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў на выніковай прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння міністраў замежных спраў краін-чальцоў арганізацыі, паведамляе УНІАН.

«Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні і я наважылі звярнуцца да нашых камандаў з прапановай узмацніць супрацоўніцтва NATO і ЕЗ у супрацьстаянні гібрыдным тыпам вядзення вайны», - сказаў Енс Столтэнберг.

Генеральны сакратар адзначыў, што супрацоўніцтва NATO і ЕЗ будзе больш эфектыўным у супрацьстаянні «гібрыдным» пагрозам.

Апошнія навіны