BE RU EN

Рассельгаснагляд забракаваў беларускую каніну

  • 14.05.2015, 14:44

Больш за 10% пробаў беларускай прадукцыі, праведзеных кіраваннем па Маскве, Маскоўскай і Тульскай абласцях, выкрылі парушэнне спажывецкіх нормаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце ведамства.

Кіраванне Рассельгаснагляду Масквы, Маскоўскай і Тульскай абласцей з пачатку 2015 узяло 327 пробаў падкантрольнай прадукцыі з Беларусі. У 36 выпадках выяўленыя рэшткі забароненых і шкодных рэчываў.

У 65 пробах гатовай малочнай прадукцыі ў 9 выпадках выяўленыя рэшткі антыбіётыкаў нітрафуранаў. У 143 пробах гатовай мясной прадукцыі з ялавічыны, каніны, свініны і птушкі ў 22 выпадках выяўленыя рэшткі нітрафуранаў, лістэрыі, бактэрыі групы кішачных палачак, паказчык КМАФАнМ (колькасць мезафільных аэробных і факультатыўна анаэробных мікраарганізмаў). У 119 пробах рыбы, рыбнай прадукцыі ў 5 выпадках выяўленыя станоўчыя вынікі на наяўнасць лістэрый і КМАФАнМ.

Нагадваем, што высновы Рассельгаснагляду часта становяцца асноўным аргументам на «гандлёвых войнах» паміж Масквой і Менскам.

Апошнія навіны