BE RU EN

БЧ спрасціла аплату квіткоў банкаўскімі картамі праз інтэрнэт

  • 13.05.2015, 19:42

Беларуская чыгунка зрабіла больш зручным набыццё квіткоў з дапамогай банкаўскіх аплатных карт праз інтэрнэт.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе БЧ, на сайце poezd.rw.by укаранёны новы сэрвіс One Click («Адзін клік»). Калі раней пры аплаце квіткоў з дапамогай банкаўскай карты кожны раз патрабавалася ўводзіць усе поўныя звесткі, то цяпер пасля здзяйснення трох паспяховых аплат з гэтага сайта сэрвіс «Адзін клік» дазволіць надалей паказваць пры аплаце толькі ахоўны код (ён паказаны на адваротным баку карты - CVС2/CVV).

Такім чынам час правядзення аплаты скарачаецца да лічаных секунд - бо ўсе патрэбныя рэквізіты сэрвіс One Click пакажа аўтаматычна.

Пры гэтым, адзначае прэс-служба, можна не баяцца за бяспеку такіх аперацый - новы сэрвіс сертыфікаваны паводле стандартаў PCI DSS і цалкам адпавядае патрабаванням як міжнародных аплатных сістэм Visa і MasterCard, так і нацыянальнай аплатнай сістэмы «Белкарт».

У мінулым годзе на сайце poezd.rw.by было аформлена больш за 1 мільён праязных дакументаў. А ў красавіку 2015-га праз інтэрнэт было набыта больш за 127 тысяч праязных дакументаў - у 1,6 разы больш, чым у красавіку 2014 года. Паводле інфармацыі прэс-службы БЧ, кожны 10-ы квіток на пасажырскія цягнікі набываецца сёння на сайце poezd.rw.by.

Апошнія навіны