BE RU EN

У крамах забароняць прадаваць алкаголь пасля 22:00

  • 13.05.2015, 15:03

На запраўках забарона будзе дзейнічаць кругласутачна.

Пра гэта заявіў часова выконваючы абавязкі начальніка Галоўнай управы аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Алег Каразей, піша onliner.by.

Са слоў прадстаўніка МУС, афіцыйны закон, які забароніць прадаваць алкаголь ва ўсіх крамах краіны з 22:00 да 09:00, непазбежна будзе прыняты ў хуткім часе. Акрамя таго, рыхтуецца і законапраект, паводле якога спіртное забароняць прадаваць на ўсіх АЗС.

«Я адразу хачу сказаць прыхільнікам прафілактыкі, што яна не дапамагае. Трэба дзейнічаць толькі абмежавальнымі рычагамі. Усе астатнія метады не развязваюць праблему алкагалізму», - перакананы Алег Каразей.

Апошнія навіны