BE RU EN

Шуневіч пра форму камісара НКУС: У ёй калегі здзяйснялі подзвігі

  • 13.05.2015, 11:14

Міністр МУС Ігар Шуневіч патлумачыў свой выбар формы падчас параду ў Менску 9 траўня.

Пра гэта ён распавёў tut.by падчас размовы з журналістамі ў Палаце прадстаўнікоў у сераду.

«Не буду падрабязна каментаваць гэтую сітуацыю, мне здаецца, што ўсё відавочна. Гэта асаблівая дата, а ў гэтай форме калегі здзяйснялі подзвігі і паміралі. Гэта даніна павагі да іх», - сказаў кіраўнік МУС.

9 траўня падчас параду ў Менску Ігар Шуневіч быў у форме камісара рабоча-сялянскай міліцыі - народнага камісарыята ўнутраных спраў. Форма такога ўзору - цёмна-сіняя гімнасцёрка з цвёрдым каўнерыкам, партупея, галіфэ з бірузовымі лампасамі, запраўленымі ў боты, і сіняя фуражка з бірузовым аколышам - была ўведзена ў 1943 годзе для супрацоўнікаў НКВД СССР.

Апошнія навіны