BE RU EN

Плошча лясных пажараў у Расеі рэзка ўзрасла

  • 12.05.2015, 10:48

У Бураціі за тры выходныя дні плошча лясных пажараў вырасла ў 11 разоў: з 60 да 689 гектараў.

Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паводле звестак Рэспубліканскага агенцтва лясной гаспадаркі, на раніцу аўторка ў Бураціі дзейнічае 33 агмені ў 15 раёнах рэспублікі.

З 15 красавіка ў рэспубліцы ў сувязі з ляснымі пажарамі дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі.

У канцы красавіка ахвярамі лясных пажараў сталі два чалавекі, яшчэ дзевяць чалавек атрымалі сур'ёзныя апёкі.

Цяпер у барацьбе з агнём задзейнічаны 471 чалавек, у тым ліку пажарныя-парашутысты.

Апошнія навіны