BE RU EN

У Гародні набой салюта ўпаў у натоўп гледачоў: ёсць пацярпелыя

  • 11.05.2015, 15:58

Дзяўчына 1996 нараджэння была шпіталізаваная.

У Гародні падчас феерверка ў гонар святкавання 70-годдзя з Дня Перамогі, набой салюта ўпаў проста ў натоўп гледачоў, у выніку інцыдэнту пацярпелі тры чалавекі.

Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. Узгадванне пра гэтае надзвычайнае здарэнне яшчэ раніцай праходзіла ў стужцы здарэнняў на сайце МНС, піша гарадзенскі блог s13, але неўзабаве інфармацыя была выдаленая. Як распавялі onliner.by ў прэс-службе Гарадзенскага УМНС, інфармацыя была перададзеная ў Следчы камітэт. Там пацвердзілі: пасля салюту да медыкаў звярнуліся тры чалавекі.

Паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка Управы Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці Сяргея Шаршаневіч, у медустанову звярнуліся тры пацярпелыя жыхары Гародні.

- З іх слоў, падчас прагляду салюту ў вочы патрапілі часціцы піратэхнічнага набою. Лекары агледзелі іх, адная дзяўчына 1996 нараджэння шпіталізаваная. Мы праводзім праверку і высвятляем абставіны здарэння. Аб выніках праверкі дамо прававую ацэнку, - удакладніў Сяргей Шаршаневіч.

Паводле інфармацыі чытачоў s13, вышыня салюту ў гэтым годзе была ніжэйшай за звычайную. Падчас залпу адзін набой феерверка не дасягнуў патрэбнай вышыні і ўпаў у натоўп гледачоў. На месца прыбыла хуткая дапамога. Пасля абследавання два чалавекі былі адпушчаныя дадому, а дзяўчына 1996 нараджэння атрымала вельмі сур'ёзны апёк. Імавернасць захавання зроку на адное вока вельмі нізкая.

Апошнія навіны